Дзяржаўная ўстанова адукацыі"Дзіцячы сад № 1 г. Бабруйска"

Рэжым работы ўстановы дашкольнай адукацыі

Панядзелак-пятніца 7.00-17.30

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04 жніўня 2022 года № 230 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі» (спасылка на знешнюю крыніцу) прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;

фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;

выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

падрыхтоўка да працягу адукацыі;

аздараўленне.

Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;

засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на даму для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;

атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;

фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;

далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;

развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;

выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;

забеспячэння пераемнасці дашкольнай і і ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;

забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.

Гісторыя ўстановы адукацыі

Дашкольная ўстанова Яслі-сад № 1 была адкрыта ў 1975 годзе ў г.Бабруйску і знаходзілася на балансе аддзела адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска.

Рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 10 снежня 2009 года № 24-44 на базе дашкольнай установы Яслі-сад № 1 была створана дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад № 1 г. Бабруйска"»

Рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 верасня 2022 года  дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №1 г.Бабруйска" была перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Дзіцячы сад № 1 г. Бабруйска".

Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 года № 150 «аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» (далей – Палажэнне), іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Установа можа прыняць 111 адукаванцаў.

Тэлефон "гарачай лініі" - 8 0225 431293

Тэлефоны даверу, якія забяспечваюць аказанне экстранай псіхалагічнай дапамогі насельніцтву :

Магілёўская вобласць– 8 0222 71 11 61 – кругласутачна.

Рэспубліканская Дзіцячая тэлефонная лінія – 8 801 100 16 11 – кругласутачна.