21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 1 г. Бабруйска” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.
З мэтай выхавання станоўчых каштоўнастных адносін да беларускай мовы з выхаванцамі былі праведзены гаворкі і гульні пра родную мову, а таксама прайшло свята. Дзеці спявалі, гулялі, весяліліся разам з Міхаськам.
Шануйце і любіце сваю родную мову!



